Улады вынайшлі новы спосаб супрацьдзеяння жадаючым скардзіцца ў Камітэт ААН

2012 2012-12-31T10:11:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aan-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына ўжо паўгады не можа атырмаць вызначэнне Мінскага абласнога суда на сваю касацыйную скаргу аб забароне велапрабегу ў падтрымку нацянальнай беларускай сімволікі - бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня" - у Салігорску.

Маладзён звярнуўся ў Галоўнае упраўленне юстыцыі Мінаблвыканкаму:

- Мая скарга была разгледжана абласным судом яшчэ ў жніўні 2012 году, аднак да гэтуль я не бачыў прынятага вызначэння. Па інфармацыі суда Салігорскага раёна, дадзенае вызначэнне было накіравана ў пракуратуру Салігорскага раёна, дзе знаходзіцца дагэтуль, - кажа Андрэй Тычына. - Намесніца старшыні суда Салігорскага раёна Ала Трафімчук заявіла мне пра правамернасць гэткай сітуацыі. Для вырашэння пытання прыйшлося звярнуцца ва ўпраўленне юстыцыі.

У сваёй заяве на імя начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкаму маладзён даводзіць, што нявыдача вызначэння Мінскага абласнога суда пазбаўляе яго магчымасці звярнуцца са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН. Маладзён просіць рэагавання на неправамерныя дзеянні суда Салігорскага раёна і патрабуе тэрміновай выдачы вызначэння.

На думку Андрэя Тычыны, улады наўмысна зацягваюць справу, чым парушаюць артыкул 14 (справядлівае судовае разбіральніцтва) Міжнароднага пакта аб палітычныі грамадзянскіх правах ды артыкул 61 (права на зварот у міжнародныя інстанцыі) Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international