Алесь Бяляцкі: “Такая міжнародная падтрымка – пасыл усім беларусам”

2012 2012-12-28T23:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-syd2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі на судзе. Фота Еўрарадыё

Алесь Бяляцкі на судзе. Фота Еўрарадыё

Той факт, што палітвязень застаецца ў бабруйскай калоніі, пацвярджаюць лісты, які працягваюць ісці ад яго – ад 18-га, 20-га, 24-га снежня. Алесь распавядае, што амаль увесь свой вольны час займаецца карэспандэнцыяй. Лісты і паштоўкі з падтрымкай прыходзяць у вялікай колькасці – часам за дзень ён атрымлівае іх больш за сто.

“Такая міжнародная падтрымка бянтэжыць мяне, - піша Алесь Бяляцкі, распавядаючы, што 21 снежня атрымаў рэкордную колькасць паштовак і лістоў – 105. – Мне здаецца, што я яе не заслугоўваю. Адзінае апраўданне, якое мяне супакойвае, тое, што гэтыя людзі значна ў большай ступені, чым падтрымліваюць канкрэтна маю асобу, выказваюць свой пратэст супраць сістэматычных парушэнняў правоў чалавека. Гэта ясны і зразумелы пасыл усім беларусам”.   

Алесь адзначае, што з Польшчы атрымлівае лістоў больш, чым паштовак – з Варшавы, Кракава, Ходзежа, Уроцлава, Познані, Бельска-Бялай ды іншых мясцінаў. “Палякі лепей ведаюць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі не толькі на палітычным, але і на агульным, шырокім узроўні, і гэта дае магчымасць пісаць штосьці большае за адну-дзве фразы”.

Сваю выснову ён ілюструе цытатай з ліста студэнткі Монікі з Кракава: “У Польшчы ёсць багата беларускіх студэнтаў і сем’яў, якія дапамагаюць нам зразумець цяжкую сітуацыю ў вашай краіне…”.

І далей Алесь працягвае: “А вучаніца 2-га класа гімназіі Клаўдыя з Кратошына напісала, што яна жыве на вуліцы “Палітычных вязняў”, названай так у гонар усіх палітычных вязняў. Каментары, мяркую, тут не патрэбныя”.  

Шукаючы ў карэспандэнцыі разумення і ведання адрасантамі беларускага народу, Алесь не змог прамінуць паштоўку з Аўстрыі з карцінай Марка Шагала.

“Я вось думаю, ці даслалі мне яе з пэўнымі асацыяцыямі, з веданнем таго, што Марк Шагал быў родам з Беларусі, ці проста так атрымалася. У любым выпадку, убачыўшы знаёмых шагалаўскіх козаў і віцебскія вулкі, намаляваныя майстрам па памяці ў эміграцыі, я застаўся задаволеным”.

Пераважная большасць лістоў салідарнасці дасылаецца Алесю Бяляцкаму, зняволенаму па палітычных матывах кіраўніку ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, у межах глабальнага Марафону Amnesty International і акцый групаў гэтай арганізацыі з розных краінаў – Польшчы, Галандыі, Бельгіі, Аўстрыі, Швецыі, Швейцарыі, Нямеччыны, Фінляндыі, Канады, Японіі і іншых.

Такія лісты падтрымкі прыходзяць у межах акцыі Amnesty International
Ліст А.Бяляцкаму ад студэнткі Монікі з Кракава
Ліст А.Бяляцкаму ад вучаніцы Клаўдыі з Кратошына
Паштоўка А.Бяляцкаму з Аўстрыі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international