Кобрынская падаткавая інспекцыя “павіншавала” са святамі прадпрымальнікаў горада

2012 2012-12-28T12:46:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/meh_ales.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Мех.

Алесь Мех.

Падаткавікі Кобрына перад святамі сабралі дробных прадпрымальнікаў, каб абвесціць ім пра павышэнне падаткавых плацяжоў з лютага месяца. Прагэта паведаміў прадпрымальнік Алесь Мех.

Па ягоных словах, павышэнне будзе даволі істотным.

-  На 40 % павышаюцца падаткі тым прадпрымальнікам, хто займаецца паслугамі, на 47 % - хто займаецца гандлем.  Трэба яшчэ заўважыць, што сам тэрмін “адзіны падатак” не раскрывае ўсе падаткі, якія плацяць прадпрымальнікі. Справа ў тым, што акрамя вось гэтага адзінага падатку, прадпрымальнік яшчэ плаціць у фонд сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, а гэта 35 % ад мінімальнага заробку, які рэгулярна павышаецца.

Алесь Мех лічыць, што такі падыход да дробных прадпрымальнікаў не паспрыяе развіццю прадпрымальніцкай дзейнасці. Наадварот, шмат хто з прадпрымальнікаў прыпыніць свой бізнес або закрыецца зусім і з’едзе за мяжу, як гэта робяць шматлікія будаўнікі і кіроўцы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international