Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Уначы на 18 лютага ў Гомелі невядомыя зламысьнікі спрабавалі адчыніць офіс абласной арганізацыі АГП

19.02.2007.

Пра гэта праведаміў БелаПАН намесьнік старшыні арганізацыі Уладзімір Кацора.

Напярэдадні ў офісе амаль да поўначы былі наведвальнікі. Калі начны дзяжурны, сябра АГП, пайшоў праводзіць іх і вярнуўся прыкладна праз 2 гадзіны, зайсьці ў памяшканьне ён ужо ня здолеў. У двух замках мэталічных дзьвярэй прыватнага дому тырчалі рэшткі зламаных ключоў, якія па форме нібыта падыходзілі да замкоў, але не зьяўляліся арыгіналамі.

"Магчыма, такім чынам зламысьнікі хацелі сарваць сустрэчу лідэраў дэмакратычнай кааліцыі з актывам вобласьці. Яна была прызначаная на 14 гадзіну 18 лютага", - сказаў У.Кацора.

Сустрэча кіраўнікоў дэмакратычных партый: АГП -- Анатоля Лябедзькі, БНФ -- Вінцука Вячоркі і Партыі камуністаў беларускай -- Сяргея Калякіна з

дэмакратычнымі актывістамі Гомельскай вобласці адбылася ў прызначаны тэрмін. Сябрам АГП удалося выцягнуць абломкі ключоў і адчыніць дзьверы.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования