Пад Новы год знішчылі два гектары салігорскага лесапарку (фота)

2012 2012-12-28T09:18:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salig-les-znish-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні Новага году ў леспаракавай зоне Салігорску з дазволу мясцовых уладаў было знішчана каля двух гектараў каштоўнага лесу першай катэгорыі. Цяпер на гэтым месцы з’явяцца трэніровачныя футболныя палі для гульцоў ФК “Шахцёр”.

Як адзначаюць актывісты кампаніі “Абаронім лес”, гэтыя дрэвы знаходзіліся ў пяцісотметровай прыродаахоўнай зоне салігорскага вадасховішча, і дазвол на іх высечку мусіць давацца на вышэйшым узроўні.

- Будзем пісаць запыт у пракуратуру адносна законнасці высечкі дадзенага лесу. Хочам ведаць прозвішча таго чыноўніка, які паставіў свой вырашальны подпіс пад дазволам на знішчэнне лесапарку,  - кажа адзін з абаронцаў салігорскага лесу Уладзімір Шыла. - Год назад мы здолелі адстаяць гэты лесапарк. Але было зразумела, што ёсць прынцыповае рашэнне, і лес будзе знішчаны. Гэты час спатрэбіўся ўладам, каб выканаць юрыдычныя фармальнасці.

Інфармацыя аб правяденні грамадскіх слуханняў па праектах будаўніцтва палёў была змешчана на сайце Салігорскага выканкаму яшчэ летам. Вось толькі грамадскасць даведалася пра гэта пасля завяршэння тэрміну прыёму заяваў аб іх правядзенні. Большасць жа салігорцаў наогул не ведае пра правядзенне гэткіх слуханняў. Да таго ж, адзначаюць актывісты кампаніі “Абаронім лес”, абяцаныя эскізныя прапановы варыянтаў пасадкі новых футболных палёў на пазначаных сайтах адсутнічалі.

Чым скончыцца шматгадовае супрацьстаянне абаронцаў салігорскага лесу з уладамі, пакажа час. Аднак ужо зараз можна канстатаваць, што цяперашні старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі ўвойдзе ў гісторыю гораду як кіраўнік, пры патуранні якога адбывалася актыўнае знішчэнне зялёных зонаў ды брутальнае ўшчыльненне гарадской забудовы.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international