Андрэя Гайдукова зноў перавезлі з Віцебску ў Мінск

2012 2012-12-27T15:02:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anrey-gajdukou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Наваполацкага актывіста, якога вінавацяць у здрадзе дзяржаве, вывезлі з віцебскага СІЗА яшчэ 22 снежня. Ні пра сам факт пераводу, ні пра прычыны нічога невядома: адвакат даведалася пра гэта, калі пайшла на сустрэчу з падабаронным. Тут ёй і паведамілі пра перавод арыштаванага.

Андрэй Гайдукоў адбыў у віцебскім СІЗА каля месяца. Цягам гэтага часу яго сям'я атрымлівала лісты з турмы. Калі перапіска прыпынілася, маці зняволенага пачала падазраваць, што адбываецца нешта  кепскае. Ад Андрэя гэтаксама не было лістаў, пакуль ён знаходзіўся ў мінскім СІЗА КДБ, куды яго перавезлі адразу пасля затрымання 8 лістапада.

23-гадовы аператар наваполацкага "Нафтану" быў затрыманы "падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы" – так гаворыцца ў афіцыйным паведамленні прэсавай службы КДБ. Супраць яго распачата крымінальная справа паводле артыкула 356 «Здрада дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасці».

Бацькі і знаёмыя не вераць у тое, што Андрэй Гайдукоў мог займаца шпіянажам: яны лічыць пераслед КДБ помстай за грамадскую дзейнасць.

Па "шпёнскай справе" Гайдукова дапытаныя яго маці і бліжэйшыя сябры. Справу вядзе віцебскі следчы КДБ Алег Барысевіч.

Паводле прававаабаронцы Валянціна Стэфановіча, "чаму Гайдукова пераводзілі з Мінска ў Віцебск, а потым назад з Віцебска ў Мінск, растлумачыць складана. Магчыма, гэта звязана з тым, што з яго хочуць выбіць неабходныя паказанні". Такім чынам спадар Стэфановіч адкаментаваў апошнія падзеі вакол арыштаванага Гайдукова сайту www.charter97.org.

Згодна з  афіцыйнай інфармацыяй прэсавай службы КДБ, хлопца затрымалі нібыта «падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася аб тым, што актывіста затрымалі за распаўсюд газеты «Хартыя'97».

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international