Бабруйскія грамадскія актывісты павіншавалі палітвязняў

2012 2012-12-27T11:37:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-pasht-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па добрай традыцыі, бабруйскія грамадскія актывісты віншуюць палітвязняў з усімі вялікімі святамі. На гэты раз таксама былі адпраўленыя паштоўкі ў розныя куткі Беларусі.

-Гэта ўжо трэці год запар, калі бабруйчане віншуюць палітвязняў з Раством і Новым годам, - адзначае грамадская актывістка Вольга Піманава. – Сумна ўсведамляць, што яны дасюль у няволі. Але мы верым, што кожны асобны ліст ці паштоўка, якія даляцяць да іх, падораць ім крыху надзеі і святла.

Таксама мясцовыя актывісты вырашылі падтрымаць Тамару Уладзіміраўну, бабулю Яўгена Васьковіча, і зноў падпісалі яе на газету “Наша Ніва”. Яна вельмі любіць гэтае выданне, бо там часта пішуць пра ўнука.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international