Бяляцкі застаецца ў Бабруйскай калёніі

2012 2012-12-27T09:59:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У адміністрацыі Бабруйскай калёніі жонцы палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальлі Пінчук паведамілі, што яе муж застаецца «ва ўстанове».

Ніякіх іншых дэталяў пра знаходжаньне Алеся не паведамілі.

Натальля Пінчук зьвярнулася ў калёнію, дзе Алесь адбывае пакараньне пасьля таго як стала вядома пра ліст, адрасаваны Алесю, які вярнулі Сьвятлане Мацкевіч.

Сьвятлана 22 сьнежня накіравала ў Бабруйскую калёнію ліст з віншаваньнямі Алесю Бяляцкаму, але 26 сьнежня яна атрымала гэты ліст назад з дапіскай «Няма такога».

Калегі і родныя Алеся хваляваліся, што гэта можа адзначаць, што палітвязьня маглі некуды перавезьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international