Антон Сурапін не ведае, што з ягонай справай

2012 2012-12-26T17:08:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Фатограф усё яшчэ знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Фатограф Антон Сурапін быў вызвалены з ізалятара КДБ чатыры месяцы таму. Ён усё яшчэ знаходзіцца ў статусе абвінавачанага, але на допыты яго больш не выклікалі. А звяртацца самому ў тую ўстанову лічыць непрыемным. Чакае, што нейкая яснасць будзе пасля суда над памежнікам, які прапусціў шведскі «плюшавы дэсант».

Хлопец вучыцца на 4 курсе журфака БДУ. Кажа, што ніякіх праблем не мае. І размоваў з адміністрацыяй пра зняволенне не было.

«Нават дэкан Дубовік не выклікаў, пакуль я сам да яго не прыйшоў». Сурапін звярнуўся да яго па каментар для артыкула. «А, той герой... » — толькі і сказаў Дубовік.

За студэнцкую практыку Сурапін атрымаў восем балаў.

Фатограф першым выставіў здымкі плюшавых мядзведзікаў, якіх скідалі шведы з самалёта 4 ліпеня. За гэта яго арыштавалі і абвінавацілі ў саўдзеле ў злачынстве і незаконным перасячэнні мяжы. Як аказалася, тое фота яму перадала дзяўчына Каця Скурат з Івянца. Па вызваленні хлопец публічна прапанаваў ёй ажаніцца. Але гісторыя не атрымала працягу. Цяпер Антон не хоча гаварыць пра прыватнае жыццё.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international