Васіль Парфянкоў аспрэчвае адмову ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні

2012 2012-12-26T12:42:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfiankou_245.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

Ад імя палітвязня Васіля Парфянкова пададзена хадайніцтва пра змену рашэння, прынятага Камісіяй па прадстаўленні матэрыялаў па ўмоўна-датэрміновым вызваленні, якая збіралася пры арыштным доме СІЗА №6 г.Баранавічы.  

Па інфармацыі праваабаронцаў, камісія разгледзела гэтае пытанне 13 снежня.  Камісія прыняла рашэнне адмовіць Парфянкову ва УДВ на падставе таго, што ён “не стаў на шлях выпраўлення”. Вядома, што палітвязень атрымліваў спагнанні за нязначныя парушэнні.

Васіль Парфянкоў не пагадзіўся з рашэннем Камісіі і вырашыў яго аспрэчваць.

Нагадаем, 24 ліпеня Менскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананне умоваў прэвентыўнага нагляду, устаноўленага судом.

29 траўня Васіль Парфянкоў быў асуджаны паводле артыкулу 421 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь суддзёй Першамайскага раёну Менску Сяргеем Бандарэнкам. Прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэнні якога прызнаны вінаватым палітвязень, быў устаноўлены за ім з 5 студзеня 2012 года. Падставай для гэтага стаў ўдзел Парфянкова ў грамадска-палітычным жыцці пасля таго, як ён у ліку іншых вязняў Плошчы-2010 быў вызвалены ў жніўні 2011 году згодна з указам прэзідэнта.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international