Сяргей Вазняк: «Смалявіцкая міліцыя зглупіла, затрымаўшы чацвярых мінскіх журналістаў»

2012 2012-12-24T19:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vazniak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Вазняк

Сяргей Вазняк

На абвешчаную на 24 снежня сустрэчу дэпутата Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў Ягора Лебядка з Мінска прыехалі пяцёра журналістаў. На жаль, ні адзін з іх у залу мясцовага Палаца культуры не патрапіў - іх затрымала міліцыя.

 "За некалькі хвілін да пачатку сустрэчы дэпутата з выбаршчыкамі нас, журналістаў Петрушэнку, Пяшко, Бурыева і нашага кіроўцу затрымалі падпалкоўнік Андрэй Мартысюк і два ўчастковыя ў форме, - паведаміў Сяргей Вазняк. - Яны запатрабавалі прад'явіць дакументы. Мы паказалі пашпарты. Гэтага аказалася мала для высвятлення асобы і мэты нашага прыезду, і нас правялі ў мясцовае РАУС. Мы прабылі там каля дзвюх гадзін. Я лічу, што дзеянні міліцыі - гэта выкананне нейкага алгарытму. Проста ўлада зачынена настолькі, што прадстаўнікоў незалежнай прэсы проста баяцца ... Я лічу, што мясцовыя сілавыя структуры зглупілі,  затрымліваючы журналістаў, якія мірна выконвалі свае службовыя абавязкі".

Дэпутат Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў Ягор Лебядок так пракаментаваў затрыманне журналістаў: “Пасля сустрэчы з выбаршчыкамі, якая доўжылася каля паўтары гадзіны, я прыходзіў у міліцыю, каб даведацца, чаму затрымалі журналістаў. У гэты час іх ужо выпускалі. Мне паведамілі, што іх затрымлівалі для высвятлення асобы. Міліцыя мае на гэта права. Я не супраць таго, каб на маіх сустрэчах прысутнічалі прадстаўнікі прэсы”.

У сваю чаргу, Сяргей Вазняк паведаміў, што пасля святаў, ужо ў бліжэйшую сераду, Беларуская асацыяцыя журналістаў, сябрам праўлення якой Сяргей з'яўляецца, пашле Ягору Лебядку афіцыйны ліст з просьбай паслаць дэпутацкі запыт у мясцовы РАУС з нагоды затрымання журналістаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international