viasna on patreon

Паўла Севярынца на Каляды наведае маці

2012 2012-12-24T19:35:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Павал Севярынец чакае на Каляды да сябе маці. Тацяне Севярынец не ўпершыню прыяжджаць з Віцебску ў Пружанскі раён, ў вёску Куплін, дзе знаходзіцца спэцкамэндатура, у якой трымаюць яе сына.

Палітвязень спадзяецца, што завея і маразы, якія не сьціхалі і напярэдадні Калядаў, не перашкодзяць маці дабрацца да яго. Ці холадна зараз у інтэрнаце? Павал Севярынец кажа, што бываюць дні, калі нармальна, але бываюць, калі даводзіцца знаходзіцца у пакоі цёпла апранутым. Залежыць ад працаўнікоў мясцовай кацельнай, якія не заўсёды добрасумленна выконваюць сваю працу.

«Халодныя пэрыяды здараюцца. Тут свая кацельная. Рабочыя ў ёй нанятыя ў Пружанах, гэта не свае „хімікі“ топяць. Шмат што залежыць ад пэўнага працаўніка: ці падрыхтуюцца, ці прасьпяць. Ня думаю, што гэта робіцца адмыслова, але бывае холадна і нават людзі з-за гэтага, бывае, хварэюць у інтэрнаце».

Павал Севярынец адбывае на «хіміі» ў Купліне 3 гады, якія палітык атрымаў за ўдзел ў Плошчы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства