Яўген Васьковіч правёў чарговыя 10 сутак у штрафным ізалятары

2012 2012-12-24T19:27:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта Рацыі паведаміла маці зняволенага актывіста Рушанія Васьковіч. Па яе словах, фактычна кожны месяц Яўген трапляе ў карцэр, аднак назваць прычыну безупынных спагнанняў ейнага сына адміністрацыя калоніі не пагаджаецца.

Рушанія Васьковіч:

- Сядзеў з 28 лістапада па 8 снежня. Лічыце, амаль кожны месяц – у пачатку ці ў сярэдзіне - ён там. Не сумуе. За што? За тое, што ўпарта трымаецца. Прычыны іншай няма. Ён жа з імі не сварыцца. А мне прычыну ніхто дакладна не скажа.

Мінулым разам Яўген Васьковіч быў змешчаны ў штрафны ізалятар напачатку кастрычніка. Негледзячы на гэта, па словах ягонай маці, трымаецца Яўген бадзёра. Да яго пачалі даходзіць лісты не толькі ад родных, але і ад сяброў. Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым да 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзелу КДБ. У верасні гэтага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю, пасля таго як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international