Ігару Аліневічу ў турме забаранілі цёплую вопратку

2012 2012-12-24T13:01:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alinevich-10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Нягледзячы на холад, палітвязням забаронена апранаць швэдар.

Пра гэта піша Валянціна Аліневіча, маці Ігара Аліневіча ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Сын паведаміў ёй пра гэта ў лісце з турмы.

«Не турбуйся пра маё здароўе. Веру, што ваўняны пояс на ноч заўсёды карысны зімой. Толькі швэдры забаронены. Лічыцца, што майкі, робы і целагрэйкі чалавеку ў холад дастаткова. У турмах, дарэчы, таксама нельга, але ў СІЗА КДБ у мяне было тры швэдры. Без іх я там бы здох 100%», - цытуе з ліста Аліневіча сайт charter97.org.

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч адбывае 8 гадоў зняволення ў Наваполацкай калоніі па абвінавачанні ў нібыта нападзе на афіцыйныя будынкі ў Мінску.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international