Польскія дэпутаты патрабуюць вызваленьня беларускіх палітвязьняў
19.02.2007.
Камісія ў замежных справах польскага Сейму ўхваліла зварот да беларускіх ўладаў, у якім ад Менску патрабуецца неадкладна вызваліць палітычных вязьняў, у тым ліку і Аляксандра Казуліна. Зрабіць гэта прасіла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Ірына Казуліна.Сябра камісіі, старшыня парламенцкай групы салідарнасьці з Беларусьсю Робэрт Тышкевіч пракаментаваў Радыё Свабодзе: “На маю думку, мы павінны працаваць у двух кірунках. З аднаго боку – ціснуць на беларускія ўлады, каб яны выканалі патрабаваньні Еўразьвязу, у тым ліку і неадкладна вызвалілі палітвязьняў. А з другога боку падтрымліваць дэмакратычную апазіцыю”.
У хуткім часе падобную ўхвалу мае намер прыняць і польскі Сэнат.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








