Васіль Парфянкоў: "У пошуках волі" (відэа)

2012 2012-12-23T14:53:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfiankou_vasil.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

Новы фільм з сэрыі "Хроніка суднага часу" зьявіўся ў інтэрнэце. Стужка "У пошуках волі" прысьвечаная палітзьняволенаму Васілю Парфянкову, які адбывае пакараньне ў г. Баранавічы.

Васіль Парфянкоў затрыманы ў Менску 4 студзеня 2011 г. па падазрэнні ў датычнасці да “масавых беспарадкаў” 19 снежня 2010 г. Праз трое сутак  апынуўся ў менскім СІЗА па вул. Валадарскага як фігурант крымінальнай справы па арт.293.

Ягоны прысуд стаў самым першым па “справе 19 снежня”: 17 лютага 2011 г. Фрунзенскі суд Менску асудзіў Васіля на 4 гады калоніі строгага рэжыму. Адбываў пакараньне ў калоніі г. Ворша. 11 жніўня 2011 г. вызвалены.

29 траўня Васіль Парфянкоў быў асуджаны паводле артыкула 421 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь судзьдзём Першамайскага раёну Менску Сяргеем Бандарэнкам. Прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэньні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў устаноўлены за ім з 5 студзеня 2012 году. Падставай для гэтьфшдюсўьага стаў ўдзел Парфянкова ў грамадзка-палітычным жыцьці пасьля таго, як ён у ліку іншых вязьняў Плошчы-2010 быў вызвалены ў жніўні 2011 году.

24 ліпеня Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананьне умоваў прэвэнтыўнага нагляду, усталяванага судом.

9 жніўня 2012 г. Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту ізноў. Адбывае пакаранне ў  баранавіцкай калоніі.

Васіль Парфянкоў: "У пошуках волі" (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international