Прымусовая падпіска на Салігоршчыне стала штодзённасцю

2012 2012-12-22T16:21:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paleskaja-prauda-gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прымусовая падпіска на дзяржаўныя друкаваныя выданні ў Салігорскім раёне ўжо стала сумнай традыцыяй, якая паўтараецца напрыканцы кожнага году. І гэты снежань не стаў выключэннем.

Мясцовыя праваабаронцы адзначаюць падвойны ціск на грамадзян. З аднаго боку прымус ідзе па падведамаснай вертыкалі, калі прымушаюць падпісвацца на газеты ды часопісы пэўнага міністэрства ці прадпрыемства. Гэткім чынам у салігорскіх школах настаўнікаў абавязваюць выпісваць “Настаўніцкую газету”, часопіс “Веснік адукацыі”. Адміністрацыя ААТ “Беларуськалій” прымушае выпісваць сваё профільнае выданне “Калійшчык Салігорска”, а ў “Будаўнічым трэсце №3”, адпаведна, змушаюць падпісацца на сваю ўласную газету “Строитель Солигорска”. Салігорскі аддзел па надзвычайных сітуацыях традыцыйна “распаўсюджвае” газету “Юный спасатель”. Цікава, што садзейнічае ў распаўсюдзе гэтага выдання і Інспекцыя па справах непўанагадовых Салігорсага РАУС.

Паралельлна ідэолагі Салігорскага выканкаму наладжваюць прымусовую падпіску на агульнанацыянальныя газеты кшталту “СБ - Беларусь сегодня”, а таксама на ўласную раёнку “Шахцёр”. Падпіска на гэтыя выданні ажыццяўляецца праз сетку ідэалагічных работнікаў на прадпрымствах гораду і раёна. Да падпіскі на мясцовую прэсу актыўна агітуе і Салігорскі тэлеканал.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international