viasna on patreon

Слонімцы павіншавалі палітвязняў са святамі (фота)

2012 2012-12-22T16:04:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-pasht-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пяніцу, 21 снежня, сябры згуртавання дэмакратычных сіл Слоніма, а гэта некалькі дзесяткаў чалавек, сабраліся на сваё апошняе ў гэтым годзе пасяджэнне. Яны падвялі вынікі сваёй дзейнасці за 2012 год, павіншавалі адзін аднаго і ўсіх землякоў з надыходзячым Новым годам і з Калядамі. Падчас паседжання слонімцы падпісалі ўсім беларускім палітвязням лісты, у якіх павіншавалі іх з надыходзячымі святамі, а таксама пажадалі найхутчэйшага вызвалення з-за кратаў.

За некалькі дзён да гэтага кіраўнікі слонімскіх суполак дэмакратычных партый таксама асобна выслалі ўсім палітзняволеным віншавальныя паштоўкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства