Звольнены віцебскі лекар публічна звярнуўся да кіраўніка вобласці

2012 2012-12-21T21:51:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-doktar-pastnou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пастноў

Ігар Пастноў

Дзіцячы лекар Ігар Пастноў атрымаў паведамленне, што з 2 студзеня з ім не працягнуць працоўны кантракт. Гэта ўжо не першае звальненне, прычына якому – крытыка стыля кіраўніцтва старшыні віцебскага аблвыканкаму Аляксандра Косінца, лічыць спадар Пастноў.

Лекар лічыць, што бюджэтныя грошы ў вобласці размяркоўваюцца не на тыя патрэбы, якія сапраўды вымагаюць сродкаў, што медычныя аб'екты знаходзяцца не ў лепшым стане, і грошы трэба выдаткоўваць на іх. І  крытыкуе пазіцыю таксама былога лекара Аляксандра Косінца, які на пасадзе гкіраўніка вобласці аддае перавагу іншым грашовым укладанням.

Атрымаўшы дакумент пра звальненне, Ігар Пастноў запісаў відэазварот да Аляксандра Косінца. Але ў ім няма просьбы пра заступніцтва ці чагосці падобнага: звольнены лекар гаворыць пра бяспраўе медычных работнікаў, якіх можна выгнаць "як сабаку". Гаворыць пра тое, што спрабаваў змагацца за свае правы і правы сваіх пацыентаў законнымі метадамі – звяртаючыся са скаргамі ва ўсе магчымыя інстанцыі, у тым ліку праз незалежныя СМІ.

Пасля таго, як Ігар Пастноў  даў інтэрвію тэлеканалу "Белсат", у паліклініку, дзе ён працаваў, прыйшлі "людзі ў цывільным".  Потым пачаліся правакацыі, у інтэрнэце нехта размясціў брыдкія каментары, падпісаўшыся  ягоным імем. Але ў гэта мала хто паверыў: спадар Пастноў не мае кампутара і не ўмее ім карыстацца. Ды і часу на гэта асабліва не было: апошняе, цяпер ужо былое месца працы дзіцячага лекара – гэта пасада педыятра-кансультанта ў раённай паліклініцы. Ён ездзіў па раёне і прымаў маленькіх пацыентаў у вясковых ФАПах. Гэта цяжкая праца, і ахвотных рабіць яе не хапае -- у медычных установах Віцебшчыны, асабліва ў раёнах, кваліфікаваных кадраў бракуе катастрафічна. Тым не менш, Ігара Пастнова папярэдзілі пра звальненне ў пачатку месяца. І адміністрацыя паліклінікі свайго рашэння не памяняла: лекар, які крытыкуе стан медыцыны ў вобласці, будзе звольнены.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international