Далучыся да віншавання палітвязняў!
Вядома, кожны ліст, кожная паштоўка для зняволеных — гэта вялікая радасць, яна надае веры і ўпэўненасці, што пра цябе памятаюць і чакаюць. Менавіта таму паштоўкі, зробленыя свамі рукамі, асабліва каштоўныя, бо яны нясуць энергетыку чалавека, які патраціў не толькі час, але прыклаў таксама і душу.
Майстар народных рамёстваў, аўтар работ-выцінанак “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека” Вольга Бабурына запрашае наведаць дабрачынны майстар-клас па выразанні з паперы розных нескладаных узораў — сняжынак, ялінак, вазонаў, вожыкаў і іншага і па вырабе самаробных калядных паштовак, інфармуе spring96.org. Ён адбудзецца ў суботу, 22 снежня, у 16.30 на сядзібе Партыі БНФ па адрасе: Мінск, вул.Чарнышэўскага, 3. Пры сабе дастаткова мець вострыя нажніцы (але не бяда, калі не будзе, пазітыўны настрой і жаданне далучыцца да добрай справы. Нагадаем, што таксама ў офісе Партыі БНФ працягваецца выстава згаданых выцінанак “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека”.