У Берліне прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

2012 2012-12-21T18:16:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mahnwachedez2012_19.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагодай стала два гады са дня мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Менавіта 19 снежня адбылося масавае парушэнне правоў чалавека - на мірнай акцыі было затрымана каля 700 чалавек, дзясяткі актывістаў былі жорстка збітыя міліцыянтамі. 

Актывісты Amnesty International нагадалі пра гэта ў сваёй акцыі, якая прайшла сёння побач з беларускай амбасадай у Берліне. Яны збіралі подпісы за вызваленне Змітра Дашкевіча, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Эдуарда Лобава. Паштоўкі салідарнасці для зняволеных былі раздадзеныя мінакам, каб яны падпісалі іх і адправілі словы салідарнасці.

Amnesty International заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх вязняў сумлення, а таксама іх рэабілітацыі і зняцця абвінавачванняў.

Нагадаем, у Беларусі за кратамі застаецца 12 палітвязняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international