Амерыканскія грамадзяне дэпартаваныя з Беларусі

2007 2007-02-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзесяцёх грамадзянаў Злучаных Штатаў Амэрыкі - Рональда й Крысьцін Варта, Бэлінду Хоган, Джона Вільямса, Біла, Анджэла ды Кэрала Гюцхала і яшчэ траіх, чые імёны нам пакуль не ўдалося высьветліць – дэпартавалі зь Беларусі. Іх зьвінавацілі ў парушэньні правілаў знаходжаньня ў краіне, паведаміла Радыё Свабода.

Паводле афіцыйнага тлумачэньня, замежныя грамадзяне нібыта незаконна выкладалі й ажыцьцяўлялі рэлігійную дзейнасьць. Усе амэрыканцы аштрафаваныя на адну базавую велічыню. Ім забаранілі наведваць Беларусь цягам двух гадоў.

Амэрыканцы знаходзіліся ў Магілёве ад 5 лютага. Іх запрасіла аб’яднаньне “Стэфанус” — у межах дабрачыннай акцыі “Ангельская мова для ўсіх” яны вялі бясплатныя практыкумы ангельскай мовы. Заняткі праходзілі ў царкве Эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў.

9 лютага падчас заняткаў супрацоўнікі аддзелу грамадзянства і міграцыі затрымалі ўсіх амэрыканцаў і даставілі ў аддзел міліцыі. Пасьля складаньня пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэньне й прафіляктычнай гутаркі іх адпусьцілі.

15 лютага амэрыканскім грамадзянам паведамілі, што яны павінны пакінуць Беларусь.

Кіраўнік аб’яднаньня “Стэфанус” Дзьмітры Канцавенка мае намер зьвярнуцца ў суд. На ягоную думку, дэпартацыя ягоных гасьцей незаконная. Ён перакананы, што справу супраць амэрыканскіх грамадзянаў сфабрыкавалі. Яму, як чалавеку, які запрасіў у Беларусь замежнікаў, дагэтуль не далі азнаёміцца з матэрыяламі справы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international