viasna on patreon

Папярэджанні і затрыманні журналістаў у 2012 годзе

2012 2012-12-21T14:24:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhurnalistynaakcyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ГА “БАЖ” падлічыла выпадкі, пра якія арганізацыі стала вядома на працягу года. 

Як мінімум 12 журналістаў атрымалі папярэджанні ад органаў пракуратуры – у асноўным за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі:  

Ларыса Шчыракова (Гомель, 22 кастрычніка), Алена Сцяпанава (Віцебск, 20 жніўня), Генадзь Барбарыч (Мінск, 3 жніўня, уручана 14 жніўня), Таццяна Белашова (Мінск, 10 жніўня), Аліна Радачынская (Мінск, 28 сакавіка), Вольга Чайчыц (Мінск, 28 сакавіка), Зміцер Краўчук (Мінск, 22 сакавіка), Зміцер Кісель (Брэст, 19 сакавіка, але датавана 27-м лютага), Гражына Шалкевіч (Гродна, 27 лютага), Аляксандр Дзянісаў (Гродна, 21 лютага), Віктар Парфёненка (Гродна, 21 лютага), Мікола Дзятчэня (Гродна, 16 лютага).

Як мінімум чацвёра журналістаў мелі “гутаркі” ў КДБ:

Гражына Шалкевіч (Гродна) – 30 студзеня, Яўген Парчынскі (Полацк) – 22 лютага, Андрэй Мялешка (Гродна) – 28 лютага, Анатоль Санаценка (Бабруйск) – 5 красавіка.

ГА “БАЖ” зафіксавала каля 60-і выпадкаў затрымання журналістаў, распаўсюднікаў незалежнай прэсы і актывістаў сацыяльных сетак прадстаўнікамі розных сілавых органаў (у пералік уваходзяць і кароткатэрміновыя затрыманні, і тыя, што сканчаліся арыштам):

Таццяна Бублікава (6 студзеня), Алесь Баразенка (8 студзеня), Аляксандр Ярашэвіч (15 лютага), Павел Сітнік (21 лютага), Ілля Кузняцоў (12 сакавіка), Уладзіслаў Пятніца, Аляксандр Ярашэвіч (24 сакавіка), Аляксандр Атрошчанкаў (28 сакавіка), Алесь Любянчук і Любоў Лебедзева (23 мая), Наталля Верашчагіна (25 мая), Марына Коктыш (26 мая), Сяргей Балай, Інна Студзінская, Аліна Радачынская, Алесь Баразенка (31 мая), Таццяна Белашова, Вольга Чайчыц (1 чэрвеня), Ян Роман, Анджэй Пачобут, Юлія Каляда, Гражына Шалкевіч (1 чэрвеня), Андрэй Пачобут (21 чэрвеня), Павел Свярдлоў (22 чэрвеня), Антон Сурапін (13 ліпеня), Віталь Ругайн (24 ліпеня і 25 ліпеня), Юлія Дарашкевіч, Ірына Козлік (8 жніўня), Вячаслаў Пяшко, Ганна Аземша, Дзмітрый Лупач (11 жніўня), Ларыса Шчыракова (25 жніўня),Павел Еўціхіеў, Раман Пратасевіч, Андрэй Ткачоў, Алег Шрамук (30 жніўня), Валер Булгакаў (14 верасня), Аляксандр Баразенка, Сяргей Грыц, Таццяна Зяньковіч, Павел Падабед, Васіль Фядосенка, Дзмітрый Рудакоў, Аляксей Акулаў (18 верасня), Амас Робертс (21 верасня), Дзмітрый Ласько (23 верасня), Сяргей Балай (23 верасня), Таццяна Гаўрыльчык (9 кастрычніка), Юлія Дарашкевіч і Аляксандр Васюковіч (12 лістапада), Сяргей Серабро (3 снежня).

Распаўсюднікі: Георгій Станкевіч, Сяргей Соўпель, Сяргей Нігацін, Аляксандр Працко, Сяргей Кандакоў, Віктар Рамнёў, Юлія Канаплёва.

Прэс-служба БАЖ удакладняе, што зараз рыхтуецца выніковая справаздача арганізацыі за год, дзе будзе абагульнена інфармацыя па розных відах парушэнняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства