АГП: Дапаможам дзецям Крысціны Шацікавай, збор падарункаў

2012 2012-12-21T10:23:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shacikava.jpg
Крысціна Шацікава.

Крысціна Шацікава.

Аб’яднаная грамадзянская партыя просіць усіх неабыякавых людзей дапамагчы дзецям актывісткі АГП Крысціны Шацікавай, якая памерла 21 верасня 2012 г.

З гэтай ініцыятывай у Facebook выступіла сябра АГП, журналістка Кацярына Ткачэнка.

"На жаль, бацькі Крысціны Шацікавай дагэтуль не змаглі аформіць апякунства над яе дзеткамі — Ягорам і Нікіткай (12 і 15 гадоў) з-за розных бюракратычных правалочак… і ўжо трэці месяц не могуць атрымаць грашовыя выплаты на хлопчыкаў, — паведамляе Кацярына Ткачэнка. — А гэта азначае, што падарункаў на Новы год у хлопчыкаў таксама не будзе. А гэта — першы Новы год, які яны святкуюць без матулі. Я разумею, што ні Нікіта, ні Ягорка не вераць больш ні ў Дзеда Мароза, ні ў цуд, але ж хацелася б зрабіць для іх маленькае свята".

Таму, калі ў кагосьці ёсць магчымасць, дашліце хаця б невялічкія грошы Крысцініным бацькам на адрасу:

212002, г. Магілёў, Пушкінскі праспект, д.63 кв. 207. Шацікавай Святлане Міхайлаўне.

Грошы таксама можна перадаць праз мінскі офіс АГП (В.Харужай, 22–1701). Тэл. +375 17 2895009.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international