У Празе прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі (фота)

2012 2012-12-21T10:13:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcyja-u-czekhii1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі была прымеркаваная да другой гадавіны Плошчы 2010 года. Яна прайшла 20 снежня, удзел   прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.

Яны выйшлі на Старамесцкую плошчу, каб ушанаваць памяць падзеяў 19 снежня 2010 года, калі падчас разгону мірнай дэманстрацыі пратэсту ў Мінску было збіта некалькі дзясяткаў людзей, каля 700 чалавек былі арыштаваныя. Па словах адной з арганізатараў акцыі старшыні грамадзянскай кампаніі “Наш Дом” Вольгі Карач, такія акцыі салідарнасці неабходныя, каб увесь час нагадваць беларусам, што яны не адныя. Адначасова нагадваць міжнароднай супольнасці пра праблемы ў Беларусі.

– Мне падаецца вельмі важным, каб міжнародная супольнасць ведала пра тое, што адбываецца ў Беларусі, таму што мы бачым шмат сітуацый, калі грошы перамагаюць прынцыпы і ідэалы. А мне вельмі хочацца верыць, што дабро ў рэшце рэшт пераможа зло.

Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты палітвязняў, бел-чырвона-белыя сцягі і заклікалі людзей падтрымаць палітычных вязняў у Беларусі. Акцыя цягнулася каля 2 гадзін, перадае "Радыё Рацыя".

19 снежня 2010 года шматтысячная мірная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Мінску была брутальна разагнаная супрацоўнікамі міліцыі. У выніку некалькі дзясяткаў чалавек былі параненыя, каля 700 апынуліся за кратамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international