Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі Саюзу левых партый

2007 2007-02-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляецца ў размешчаным на сайце міністэрства прэс-рэлізе, дзейнае заканадаўства вызначае прычыны, па якіх рэгіструючы орган прымае рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі саюза. У прыватнасці, саюзу палітычных партый адмаўляецца ў рэгістрацыі ў выпадку парушэння вызначанага парадку стварэння саюза.

У Мінюст у студзені гэтага года паступілі дакументы аб рэгістрацыі Саюза палітычных партый “Саюз левых партый”, заснавальнікамі якога выступілі Беларуская партыя жанчын “Надзея”, Партыя камуністаў Беларуская і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), адзначаецца ў прэс-рэлізе. Падчас вывучэння прадстаўленых для рэгістрацыі дакументаў высветлена, што ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні Саюза палітычных партый “Саюз левых партый” была арганізаваная і праведзеная названымі партыямі ў снежні 2006 года ў Чарнігаве (Украіна), што супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і статутам палітычных партый.

Згодна з дзейным заканадаўствам дзейнасць палітычных партый, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, можа распаўсюджвацца толькі на тэрыторыю Беларусі. Палітычныя партыі не маюць права арганізоўваць і праводзіць мерапрыемствы на тэрыторыі іншых дзяржаў, паведамляецца ў прэс-рэлізе.

У ім таксама адзначаецца, што ў красавіку 2005 года Мінюст накіраваў ліст у адрас аднаго з заснавальнікаў саюза, у якім звярталася ўвага на недапушчальнасць арганізацыі і правядзення палітычнымі партыямі мерапрыемстваў за межамі Беларусі. “Такім чынам, заснавальнікі саюза свядома пайшлі на парушэнне заканадаўства і сваіх статутаў”, – лічыць Мінюст.

Акрамя таго, высветленыя неаднаразовыя парушэнні парадку арганізацыі і правядзення ўстаноўчай канферэнцыі. Так, пададзеныя ў Мінюст дакументы сведчаць, што прадстаўнікі на ўстаноўчую канферэнцыю ад палітычных партый не абіраліся па наяўнай норме прадстаўніцтва, а фактычна прызначаліся. У склад працоўных органаў канферэнцыі, паводле прадстаўленага пратаколу, абіраліся асобы, не адзначаныя ў спісе тых, хто прысутнічаў на канферэнцыі, паведамляецца ў прэс-рэлізе.

Намесьнік старшыні БСДП (Грамада) Аляксей Король адзначыў "Салідарнасьці": "Пры жаданьні вельмі проста было пазьбегнуць гэтай калізіі: уладам трэба было дазволіць нам правесьці канферэнцыю ў Беларусі. Аднак гэтага не адбылося. Уладзе папросту не патрэбна аб'яднаньне левацэнтрысцкіх сілаў, бо гэта можа падарвать яе трываласьць. Ёй не выгодна, каб на фоне Лукашенкі зьявілася больш-менш арганізаваны апанент".

У сваю чаргу лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін заявіў, што рашэньне аб адмове, на ягоную думку, не грунтуецца на законе, таму мяркуецца абскардзіць яго ў судзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international