Брэст: разгляд справы аб абароне гонару і годнасці незалежнай журналісткі адкладзены на наступны год

2012 2012-12-20T18:00:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milana-harytonava1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

У якасці адказчыка выступае карэспандэнт дзяржаўнай газеты “Брестский вестник” Уладзімір Міневіч, які сёння не з’явіўся ў суд Маскоўскага раёна Брэста, спаслаўшыся на тэрміновую камандзіроўку.

Падставай для судовага разбіральніцтва стала тое, што ў сакавіку гэтага году на адным з гарадскіх інтэрнэт-парталаў ананімнай крыніцай былі змешчаны абразлівыя ў дачыненні да Міланы Харытонавай каментары. Незалежная журналістка звярнулася з заявай ў міліцыю, каб там знайшлі аўтара допісаў і прынялі адпаведныя захады да прыцягення яго да адказнасці. Высветлілася, што допісы рабіў Уладзімір Міневіч, які працуе ў выданні, заставальнікам якога з’яўляецца Брэсцкі гарвыканкам.

 Акрамя абвяржэння зробленых у каментарах высноваў, Харытонава патрабуе ад журналіста дзяржаўнай газеты 3 мільёна рублёў у якасці кампенсацыі за нанесеную маральную шкоду. Наступнае судовае  паседжанне прызначанана 11 студзення 2013 году.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international