viasna on patreon

Слонім: Прымусовая падпіска з бальніцы перайшла ў паліклініку

2012 2012-12-20T14:12:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonimski-vesnik-kand.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раённая газета “Слонімскі веснік”

Раённая газета “Слонімскі веснік”

Сёння старшая медсястра Слонімскай раённай паліклінікі з самай раніцы збірае па 7 тысяч беларускіх рублёў з кожнага работніка паліклінікі на падпіску раённай газеты “Слонімскі веснік” на 2013 год.

Нагадаем, што некалькі дзён назад галоўны ўрач Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы Юрый Пяцельскі загадаў у прымусовым парадку ўсім загадчыкам аддзяленняў раённай бальніцы выпісаць на кожнае аддзяленне па 5 асобнікаў раёнкі. На гэта загадчыкі аддзяленняў, дактары і малодшы медперсанал цяпер таксама збіраюць грошы са сваіх уласных кішэняў. Такім паборам слонімскія медыкі выказваюць пратэст і выказваюць жаданне выпісваць і чытаць тое, што пажадаюць самі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства