viasna on patreon

Для раскідкі ўлётак у Магілёве патрабуюцца асобы “строга славянскай знешнасці”

2012 2012-12-20T12:57:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magil-slavians.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такія патрабаванні працадаўцы СІЦ “Работа и услуги” былі размешчаны на сайце http://by.gorodnet.com.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што гэта дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце, і што працадаўца пры прыёме на працу новага супрацоўніка ні ў якім разе не мусіць звяртаць увагу на яго нацыянальную прыналежнасць.

“У Магілёве часта ўзнікаюць праявы дыскрымінацыі пры працаўладкаванні. Прычынамі адмовы працадаўцы ў прыёме на працу таксама з’яўляюцца ўзрост і прыналежнасць да апазіцыйных палітычных партый і арганізацый. Мы рэагуем на гэта, а тыя людзі, якія сутыкнуліся з такой дыскрымінацыяй, судзяцца з тымі арганізацыямі, якія не ўзялі іх на працу”, - гаворыць Барыс Бухель.

“У апошнія часы не атрымалася выйграць ні аднаго суда, аднак, спадзяюся, што нашыя намаганні праз пэўны час будуць узнагароджаны, бо дыскрымінацыі пры прыёме на працу па полу, узросту, мове, нацыянальнай прыналежнасці і сяброўству ў апазіцыйных партыях у нашым грамадстве не павінна быць”, - падкрэслівае праваабаронца.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства