viasna on patreon

Распачаты збор подпісаў за вызваленне Дашкевіча і Статкевіча

2012 2012-12-20T12:25:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-statkevich-freedomx2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Петыцыя Насты Палажанкі і Марыны Адамовіч размешчаная на сайце Change.org і  адрасаваная кіраўнікам краінаў Еўрасаюза.

У петыцыі нагадваецца, што роўна два гады таму былі арыштаваныя лідар "Маладога фронту" (Чэхія) Зміцер Дашкевіч і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. Абодва дагэтуль знаходзяцца за кратамі.

Блізкія палітвязняў адзначаюць, што абодва актывісты цяпер знаходзяцца ў турме ў вельмі страшных умовах. Пасля зняволення яны атрымалі статус "злосных парушальнікаў рэжыму" і былі пераведзеныя ў турмы строга рэжыму.

"Мы просім вас, дапамажыце нам  вярнуць нашых блізкіх — падпішыце нашу петыцыю старшыням урадаў краін Еўрапейскага саюзу з заклікам працягваць высілкі, накіраваныя на вызваленне і рэабілітацыю Змітра Дашкевіча і Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязняў", — звяртаюцца Адамовіч і Палажанка.

Паводле “Еўрапейскага радыё”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства