У Гародні праваабаронцаў будуць судзіць па здымку ў інтэрнэце

2012 2012-12-20T09:45:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/garodnia-10-12-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

Справа ў дачыненні да праваабаронцаў з Гародні – Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча набывае развіццё. Нагадаем, што 18 снежня яны былі апытаныя ў гарадскім аддзяленні міліцыі “Цэнтр”. А позна ўвечары 19 снежня ў тым жа аддзяленні міліцыі на ўсіх траіх былі складзены пратаколы пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне паводле артыкулу 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным пікеце).

Фармальнай падставай для ўзбуджэння гэтай справы стала размяшчэнне на сайце Праваабарончага цэнтру “Вясна” матэрыялу пра 10 снежня – Міжнародны Дзень правоў чалавека, калі гарадзенскія праваабаронцы сфатаграфаваліся ў падтрымку зняволенага Алеся Бяляцкага.

Аналагічных працэсаў на Гарадзеншчыне, калі адміністрацыйныя справы пачыналі з публікацыі ў інтэрнэце, яшчэ не было. Цяпер праваабаронцы будуць чакаць позвы ў суд, калі ён адбудзецца – пакуль невядома.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international