15 лютага ў Салігорску адбыўся суд на затрыманым учора ўдзельнікам моладзевай акцыі Паўлам Батуевым

2007 2007-02-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Батуева разам з іншымі моладзевымі актывістамі прэвентыўна затрымалі за 10 хвілінаў да акцыі Любові, якая мусіла распачацца шэсьцем па цэнтральных вуліцах Салігорску. Міліцыянты абвінавацілі маладзёна ў дробным хуліганстве, паведаміў інтэрнэт-партал saligorsk.org.

Сёньня адбылося судовае паседжаньне, на якім заслухалі сьведкаў з боку актывіста і міліцыянтаў. Аднак апошнія блыталіся, і іхнія сьведчаньні істотна розьніліся - у выніку судзьдзя ня мела іншага выйсьця, як вызваліць Паўла Батуева і даслаць пратакол на дапрацоўку.

У тэрмін да 14 красавіка рэгіянальнага актывіста могуць выклікаць у суд для паўторнага разгляду ягонае справы.

Такім чынам, Павал Батуеў стаў адзіным удзельнікам акцыі Любові па ўсёй Беларусі, якога судзілі і які правёў суткі ў пастарунку. Прадстаўнікі моладзевага руху Салігорску лічаць, што разгон акцыі ў іхным горадзе і 8 затрыманьняў ня могуць сьведчыць пра "адлігу" з боку ўладаў. У рэгіёнах, да якіх меньш прыцягваюць увагу СМІ, сітуацыя аніяк не зьмянілася ў параўнаньні з мінулым годам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international