31 ліпеня Віцебскі абласны суд вынес рашэньне аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтар моладзевых ініцыятываў “Контур”.

2003 2003-08-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб’яднаньне стала шырока вядомым у час мабілізацыйнай кампаніі да прэзыдэнцкіх выбараў у 2001 годзе.

Падставаю для зыску аб ліквідацыі “Контура” стала тое, што з жніўня 2002 году кіроўны орган аб’яднаньня не знаходзіўся па месцу юрыдычнай адрэсы. Аб’яднаньне абвінавачвалася таксама ў парушэньні патрабавнаьняў дэкрэту прэзыдэнта ад 12 сакавіка 2001 году №8 і падаткавага заканадаўства: на думку органаў юстыцыі, аб’яднаньне выкарыстоўвала замежную бязвыплатную дапамогу без атрыманьня адпаведнага дазволу, перадае БелаПАН.

На думку кіраўніка “Контура” Сяргея Сярэбра, ліквідацыя арганізацыі зьвязанае не ў апошнюю чаргу з інфармацыйнай дзейнасьцю “Контура”. “Улада вырашыла забіць адразу двух зайцоў. З аднаго боку, ліквідуецца арганізацыя, якая працуе ў якасьці рэсурснага цэнтру і дапамагае разьвіваць “трэці сэктар” у нашым рэгіёне. З іншага боку, акрамя ўсяго іншага, “Контур” зьяўляецца і заснавальнікамі незалежнай газэты “Віцебская трыбуна”. Такім чынам, ліквідуючы чарговую грамадзкую арганізацыю, улада спыняе і выхад чарговага незалежнага выданьня”, - сказаў Сярэбра.

-------------------

Як паведаміў рэдактар аршанскага выпуску газэты "Віцебская трыбуна"
Алесь Шунтаў, заснаванай ГА "Цэнтар моладзевых ініцыятываў "Контур",
паведамляем вам, што ліквідацыя грамадзкага аб`яднаньня не пацягне за
сабою ліквідацыю выданьня, як гэта паведамлялася раней іншымі сродкамі
масавай інфармацыі.

Установа "Рэдакцыя газэты "Віцебская трыбуна" належыць ГА "Цэнтар
моладзевых ініцыятываў "Контур" на праве ўласнасьці, і можа быць
перададзена іншаму заснавальніку. Да таго ж выданьне з`яўляецца
прыватнай выдавецкай установай "Рэдакцыя газэты "Віцебская трыбуна",
якая зарэгістравана ў Віцебскім аблвыканкаме і з`яўляецца юрыдычнай
асобай. Паколькі рашэньне суда аб ліквідацыі аб`яднаньня яшчэ не
ўступіла ў законную сілу, выдаўцы газэты маюць час і магчымасьць для
пошуку шляхоў захаваньня выданьня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international