У Віцебску затрымалі двух прыхільнікаў БХД

2012 2012-12-19T16:43:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аляксей Кішчук і Станіслаў Лаўрэнаў знаходзяцца ў Першамайскім РАУС. Машыну, якой кіраваў Лаўрэнаў, спыніла ДАІ.

Інспэктары вырашылі праверыць дакумэнты і ў кіроўцы, і ў пасажыра. У Аляксея Кішчука не было пры сабе пашпарта, таму яго павезьлі ў райаддзел, каб спраўдзіць асобу.

Станіслава Лаўрэнава вінавацяць у тым, што ён нібыта не падпарадкоўваўся загадам міліцыянтаў, апавяла каардынатарка па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец:

«Падстава для затрыманьня незразумелая: хлопцы проста ехалі ў машыне. Але, зь іншага боку, сёньня 19 сьнежня, угодкі Плошчы. І віцебская міліцыя, верагодна, пайшла на прэвэнтыўныя захады, каб прадухіліць праявы апазыцыйнай актыўнасьці».

Апошнімі днямі ў Віцебску насамрэч бачна актыўнасьць прыхільнікаў стварэньня партыі БХД. 16 сьнежня, у Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі, віцебскія актывісты вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг і банэр «Свабоду палітвязьням» на чыгуначным мосьце ў раёне Зеленагурскай вуліцы. А за некалькі дзён да таго па Віцебску езьдзіў тралейбус з прымацаваным бел-чырвона-белым сьцягам.

У інтэрнэце было абвешчана, што гэтую акцыю таксама зладзілі прыхільнікі стварэньня БХД у гонар угодкаў зацьвярджэньня нацыянальных сымбаляў Вярхоўным Саветам 11 сьнежня 1991 году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international