Медыкаў прымусова падпісваюць на “Слонімскі веснік”

2012 2012-12-19T15:34:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonimski-vesnik-kand.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раённая газета “Слонімскі веснік”

Раённая газета “Слонімскі веснік”

Галоўны ўрач Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы Юрый Пяцельскі загадаў усім загадчыкам аддзяленняў бальніцы выпісаць раённую газету “Слонімскі веснік” на 2013 год – па пяць асобнікаў на аддзяленне.

Загадчыкі аддзяленняў думалі, дзе ўзяць грошы на выкананне гэтага загаду. І не знайшлі іншага спосабу, як пайсці ў складчыну - загадчыкі аддзяленняў, дактары і малодшы медперсанал цяпер збіраюць грошы на падпіску. Такім чынам, са студзеня на кожнае аддзяленне бальніцы паштальён будзе прыносіць па пяць асобнікаў “Слонімскага весніка”. Тым часам на незалежную “Газету Слонімскую” падпісацца немагчыма, бо яна па-ранейшаму не ўключана ў рэспубліканскі падпісны каталог “Белпошты”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international