Салігорцам распавялі пра скрадзеныя 19 снежня 2010 году выбары

2012 2012-12-19T14:47:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-2012-12-15_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Салігорцам распавялі пра скрадзеныя 19 снежня 2010 году выбары

Салігорцам распавялі пра скрадзеныя 19 снежня 2010 году выбары

Напярэдадні 19 снежня ў Салігорску з’явіліся інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя падзеям 19 снежня 2010 года і іх наступствам.

Большасць улётак належыць Аб’яднанай грамадзянскай партыі і заклікае грамадзянаў далучыцца да кампаніі “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”. Мясцовыя актывісты партыі сваю датычнасць да распаўсюду друкаванай прадукцыі не каментуюць.

Нагадаем, у канцы лістапада салігорскія сябры партыі АГП Віктар Малочка і яго сын Аляксандр Малочка падалі заяўкі на правядзенне 19 снежня 2012 году ў гарадскім парку “Маладосць” пікету пад лозунгам “Скралі выбары, каб прадаць краіну”. Салігорскі райвыканкам, аднак, не даў дазволу на правядзенне гэтага мерапрыемства. Чыноўнікі палічылі, што пікет ў гэтым парку перашкаджае рэалізацыі “мераў па папярэджанні надзвычаных здарэнняў”, хоць падчас апошніх выбараў у Палату прадстаўнікоў менавіта парк "Маладосць" быў вызначаны ўладамі ў якасці месца для правядзення агітацыйных мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international