ЗША заклікаюць неадкладна вызваліць палітвязьняў

2012 2012-12-19T12:53:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд выступіла з заявай «Правы чалавека ў Беларусі ў гадавіну разгрому 19 сьнежня 2010 году».

 «Праз два гады пасьля пачатку беларускімі ўладамі жорсткіх ганеньняў на грамадзянскую супольнасьць, дэмакратычную апазыцыю і незалежныя сродкі масавай інфармацыі нашы думкі — пра палітычных зьняволеных, якія працягваюць заставацца ў турмах, і мы паўтараем свой заклік да іх неадкладнага і безумоўнага вызваленьня. Мы нагадваем пра сумесную заяву, зробленую нашымі краінамі 1 сьнежня 2010 году, у якой было пацьверджана, што большая павага да дэмакратыі і правоў чалавека застаецца цэнтральнай тэмай у пытаньні паляпшэньня двухбаковых адносін. Мы шкадуем, што замест гэтага кіраўніцтва Беларусі ўстала на шлях самаізаляцыі, пачаўшы рэпрэсіі супраць уласнага народа», — сказана ў заяве.

«У другую гадавіну падзей 19 сьнежні 2010 году мы адзначаем няспраўджаныя абяцаньні беларускага кіраўніцтва і пацьвярджаем сваю гатоўнасьць дапамагчы народу Беларусі ў пабудове дэмакратычнай, квітнеючай і па-сапраўднаму незалежнай эўрапейскай дзяржавы», — заяўляе прэсавы сакратар дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international