Сьледчы КГБ выклікалі на допыт актывіста незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт Зьмітра Хведарука

2007 2007-02-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты Маладога фронту не выключаюць, што спэцслужбы наўмысна выклікалі на допыт З.Хведарука, каб пазбавіць маючую адбыцца сёньня вулічную акцыю на дзень Сьвятога Валяньціна найбольш актыўнага ўдзельніка, паведаміла Радыё Свабода.

Зьмітра Хведарука і Алега Корбана супрацоўнікі КГБ затрымалі 4 лютага. Трое сутак хлопцы знаходзіліся ў сьледчым ізалятары КГБ. Яны маюць статус падазранавых у крымінальнай справе, паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу "Ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі". Хлопцаў адпусьцілі, пасьля таго як зь іх узялі абавязальніцтвы зьяўляцца на допыт на першае патрабаваньне.

Лідэр Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч адбывае пакараньне ў паўтары году зьняволеньня за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі. Яго трымалі ў часе сьледзтва пад вартай, спаслаўшыся на тое, што ён праігнараваў позву на допыт.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international