Моладзевага актывіста Сяргея Лісічонка супрацоўнікі КДБ забралі з кватэры на допыт
14.02.2007.
Як паведаміла ПЦ "Вясна" жонка моладзевага актывіста, днём на кватэру да іх прыехалі супрацоўнікі КДБ і ўручылі Сяргею Лісічонку павестку на 16-00 на допыт у якасьці сьведкі па крымінальнай справе, узбуджанай супраць Зьміцера Хведарука і Алега Корбана.Нагадаем, што летась Сяргей Лісічонак праходзіў падазраваным па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 193.1 КК РБ (незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасьці), якая была ўзбуджана вясной 2006 году супраць чатырох моладзевых актывістаў - Дашкевіча Зьміцера, Корбуна Алега, Гарэцкага Барыса і Лісічонка Сяргея. Аднак тады яна была спынена.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








