Правы Чалавека «на пальцах» – 20 снежня пройдзе чарговы семінар

2012 2012-12-18T13:27:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Правы Чалавека – што гэта і для каго? Чым насамрэч займаюцца праваабаронцы? Хочаце ведаць, як абараніць сябе ад несправядлівасці і чаму праваабаронцы – гэта не апазіцыя, прыходзьце, растлумачым на пальцах.

Пра што праграма?

Падчас двухгадзіннай сустрэчы мы закранём гістарычныя і філасофскія аспекты Правоў Чалавека, у якіх выпадках парушаюцца Правы Чалавека, а ў якіх не і якія існуюць механізмы іх абароны.

Таксама мы пагутарым аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека – гэта не пра ўсе на свеце, а вельмі канкрэтныя рэчы.

Калі Вы жадаеце даведацца пра ўсё гэта і паразважаць на тэмы – ласкава запрашаем запоўніць заяўку!

Вядучыя праграмы – маладыя беларускія праваабаронцы – з радасцю адкажуць на вашыя пытанні і ўзаемна абмяняюцца досведам.

Для каго праграма?

Да ўдзелу ў праграме запрашаецца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвочыя незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання і г.д.

Дзе і калі адбудзецца?

Сустрэча пройдзе 20 снежня 2012. Пачатак а 18.30. Працягласць каля 2 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 19 снежня 2012 уключна.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены курс, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Даведка

Правы Чалавека «на пальцах» – сталая навучальная праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і вядучымі. Праграма з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international