viasna on patreon

У Віцебску за налепкі і балончыкі з фарбай былі затрыманыя моладзевыя актывісты

2007 2007-02-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ўначы міліцыянты затрымалі двох віцебскіх студэнтаў і даставілі ў пастарунак. У іх знайшлі налепкі, прысьвечаныя Дню сьвятога Валянціна, а таксама балончыкі з фарбай. На проcьбу затрыманых у Кастрычніцкі райадздзел міліцыі прыехаў праваабаронца Павал Левінаў. Ён распавёў, што хлопцы адмовіліся даваць пісьмовыя тлумачэньні пра тое, што яны рабілі ў цэнтры Віцебску такой парой, а паколькі балончыкі з фарбай аказаліся нераспачатымі, міліцыянты вымушаныя былі адпусьціць студэнтаў. Пратаколы аб затрыманьні не складаліся, налепкі канфіскавалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства