viasna on patreon

Супраць гарадзенскіх праваабаронцаў распачатая адміністратыўная справа (адноўлена)

2012 2012-12-18T14:05:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garodnia-10-12-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

Гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча 18 сьнежня выклікалі ў Ленінскі РАУС горада, каб узяць тлумачэньні наконт іх удзелу у акцыі, прысвечанай чарговым угодкам прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека 10 сьнежня.

 

Як паведаміў па тэлефоне Віктар Сазонаў, супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы апытання. Аднак іх з РАУСа пакуль не адпускаюць. Магчыма будуць складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні.

Як высветлілася,міліцыя пачала адміністрацыйную справу супраць гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча. Нагодай для гэтага стаў факт размяшчэння ў інтэрнэце на сайце Праваабарончага цэнтру “Вясна” фотаздымка ад 10 снежня. У дзень Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека трох гарадзенскіх праваабаронцаў сфатаграфаваліся ў знак салідарнасці з зняволеным Алесем Бяляцкім. У гэты ж дзень раздаваліся таксама кніжачкі з тэкстам дэклярацыі правоў чалавека.

Сёння, 18 снежня, у міліцыі намеснікам старшыні аддзялення міліцыі “Цэнтр” Паўлам Лапато былі складзены пратаколы апытання Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча.

 

Раман Юргель быў у ад’ездзе і будзе выкліканы ў міліцыю ў бліжэйшыя дні. Наступствы пачатай адміністрацыйнай справы стануць вядомыя пазней.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства