«Новы час» не трапляе да Мікалая Статкевіча

2012 2012-12-18T11:47:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svabodu_statkievichy.jpg

Рэдакцыя змагаецца за права палітвязня атрымліваць незалежнае выданне.

Ужо на працягу года газета, на якую рэдакцыя падпісала палітвязня, не трапляе да адрасата – адміністрацыя папраўчых установаў спасылаецца на адсутнасць выдання ў каталогу “Белпошты”.

У лістападзе галоўны рэдактар газеты Аляксей Кароль звяртаўся з афіцыйнай скаргай на гэты конт у Дэпартамент выканання пакаранняў (ДВП) МУС, Упраўленне ДВП па Магілёўскай вобласці, пракуратуру Магілёўскай вобласці і магілёўскую турму №4, дзе ўтрымліваюць Мікалая Статкевіча.   

Рэдактар даводзіў, што “Новы час” – афіцыйна зарэгістраванае выданне, і што “ні Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, ні Правілы ўнутранага распарадку не ўтрымліваюць абмежаванняў на атрыманне выданняў,  аформленых выключна па каталогу “Белпошты””. Акрамя таго, пералік забароненых для атрымання і распаўсюду ў месцах зняволення выданняў (арт. 89 ч.2 Крымінальна-выканаўчага кодэксу) уключае ў сябе толькі газеты, што “прапагандуюць вайну, распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варажнечы, гвалт і жорсткасць, выданні парнаграфічнага характару”, – падкрэсліваў сп. Кароль.  

Па сутнасці адпісаліся рэдакцыі толькі з магілёўскай турмы і з Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў (УДВП) па Магілёўскай вобласці. (Магілёўская пракуратура і МУС перанакіравалі скаргу ў тое ж УДВП).

Начальнік турмы №4 і А. Дзмітроў адказаў, што Статкевіч“падпісваецца на друкаваныя СМІ, якія атрымлівае ў поўным аб’ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны”. А “па пытанні афармлення падпіскі на газету “Новы час” да адміністрацыі турмы не звяртаўся”. Дастаўка ж “можа быць арганізавана ў выпадку афармлення падпіскі ў адпаведнасці з патрабаваннямі часткі 1 арт. 89 КПК РБ і пункту 275 Правілаў унутранага распарадку папраўчых устаноў”.

Начальнік УДВП па Магілёўскай вобласці У. Скамарох 7 снежня адказаў, што “індывідуальная падпіска асуджаных на перыядычныя выданні арганізуецца праз адміністрацыю ўстановы”, а Статкевіч з просьбамі наконт “Новага часу” да адміністрацыі турмы №4 не звяртаўся.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international