У Варшаве працягваецца акцыя “тыдзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі”
14.02.2007.
Каля дзесятка беларусаў, якія жывуць у Варшаве прыйшлі да будынку амбасады Беларусі з бел-чырвона-белымі сьцягамі, вялізным партрэтам Аляксандра Казуліна і плакатамі “Свабоду палітвязьням!”, “Лукашэнка – нелігітымны”.Удзельнікі акцыі патрабавалі ад польскіх уладаў размаўляць з афіцыйным Менскам толькі пры ўмове вызваленьня палітвязьняў. Арганізатар акцыі Ігар Крыштон паведаміў Радыё Свабодзе: “У Беларусі нічога не зьмянілася, перасьледуюць маладых людзей, палітвязьні надалей у турмах – Казулін, Фінькевіч, Севярынец”.
Сёньня, 14 лютага, у дзень закаханых беларусы ў Варшаве наладяць пікет салідарнасьці каля помніка Адаму Міцкевічу.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








