viasna on patreon

Вярхоўны суд не бачыць парушэння ў адмове вядзення судаводства па-беларуску (дакумент)

2012 2012-12-17T23:30:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gousha-siargej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша 17 снежня атрымаў ліст за подпісам першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда РБ А.А. Федарцова, у якім паведамляецца, што падставы для ўзбуджэння дысцыплінарнай вытворчасці ў дачыненні да суддзі суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы В.А. Петрыва, а таксама старшыні гэтага суда М.А. Кміты адсутнічаюць. Высокі чыноўнік даводзіць заяўніку, што “заканадаўствам не прадугледжаны абавязак вядзення судаводства на беларускай мове”.

Раней мы паведамлялі, што вось ўжо 5-ты месяц грамадскі актывіст дамагаецца, каб суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы выдаў яму пастановы ад 04.09.2012г., 13.09.2012г., 19.10.2012г. (пастанова аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці) на беларускай мове. Аднак суддзі Петрыў В.А. і Кміта М.А. заўзята дасылаюць Сяргею Гоўшы ўсе судовыя дакументы на рускай мове, нягледзячы на тое, што ён пісьмова і ў вуснай формах настойліва просіць суддзяў дасылаць лісты па-беларуску.

– У нас дзейнічае закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” ад 18 ліпеня 2011 года. У ч.1 арт. 18 адназназна сказана, што пісьмовыя адказы на пісьмовыя звароты грамадзян выкладаюцца на мове звароту. А вот баранавіцкія і суддзі Вярхоўнага суда не хочуць ведаць гэты закон і замест паслядоўнага яго выканання самі парушаюць дзеючае заканадаўства, – адзначыў Сяргей Гоўша.

Праваабаронца мае намер працягваць змаганне за судаводства на беларускай мове.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства