"Плошча 2010 вачыма беларускіх праваабаронцаў”

2012 2012-12-17T15:20:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Цэнтр прававой трансфармацыі ў супрацы з іншымі праваабарончымі арганізацыямі выдаў кнігу “Пасляслоўе … Плошча 2010 вачыма беларускіх праваабаронцаў”  . У кнізе задакументаваны парушэнні правоў чалавека падчас мірнай акцыі пратэсту 19-га снежня 2010 года і наступствы тых падзей. Больш 400 старонак аўтарскіх тэкстаў, 350 гадзін аўдыёзапісаў судоў над “дзекабрыстамі”, каля тысячы старонак стэнаграм і анкет затрыманых. Усё гэта ўпершыню сабрана пад адной вокладкай. Кажа кіраўніца Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова:

- Мы канстатуем, што ніводзін судовы працэс не пай“Пасляслоўе … Плошча 2010 вачыма беларускіх праваабаронцаў” оў па неабходным з нашагу пункту гледжання шляху. А менавіта – па шляху якаснага даследавання: а ці былі масавыя беспарадкі 19-га снежня 2010 года? І гэта ключавое пытанне для юрыстаў, якое, на нашу думку, павінна будзе паслужыць падставай для перагляду гэтых спраў. Мы ўпэўнены, што судовая сістэма ў межах усіх 14 спраў не расследавала гэтых абставін належным чынам.

Пакуль кніга выдадзена толькі ў электронным выглядзе. У пачатку студзеня наступнага года яна выйдзе і ў друкаваным варыянце, які будзе разасланы па бібліятэках. Англійская версія будзе разасланая праваабаронцамі ў бібліятэкі за мяжой.

Кнігу можна пачытаць ТУТ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international