Рагачоўскаму апазіцыянеру пагражаюць адказнасцю за выкарыстанне афіцыйнай сімволікі горада на сайце (дакумент)

2012 2012-12-17T15:11:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rogachev_city_coa_n5243.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рагачоўскаму актывісту Дзянісу Дашкевічу прыйшоў ліст з мясцовай адміністрацыі, дзе адзначаецца, што незалежнаму сайту vrogacheve.ru забараняецца выкарыстоўваць на сваёй старонцы герб горада Рагачова без афіцыйнага дазволу райвыканкама. У выпадку, калі ўладальнікі сайта не здымуць выяву рога на жоўтым фоне з партала да 14 снежня, яны будуць прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дакумент падпісаны намеснікам старшыні Рагачоўскага райвыканкама Васілём Каральчуком.

–Насамрэч, мы ўпершыню сутыкаемся  з такой незвычайнай пастановай, – кажа Дзяніс Дашеквіч. – Гэта, на мой погляд, тое самае, што апрануцца ў цішотку з афіцыйнай выявай герба горада ці Беларусі і быць прыцянгутым да адказнасці, таму што я не ўзгадніў гэтае пытанне з мясцовымі ўладамі.

Дашкевіч таксама звяртае ўвагу на тое, што на партале vrogacheve.ru выкарыстоўваецца не зусім той самы герб Рагачова, пра які дбае мясцовы райвыканкам.

–На сайце рог светла-шэрага колеру, а афіцыйная выява – чорны рог на жоўтым фоне, так што тут аніякага няма парушэння з нашага боку.

Цікава, што артыкул 7 Закона аб аўтраскіх і памежных правах сцвярждае, што афіцыйныя геральдычныя сімвалы (сцягі, гербы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь, геральдычныя знакі, сцягі, нагрудныя знакі, эмблемы дзяржаўных органаў) не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскага права, а значыць, іх выкарыстоўванне без спецыяльнага ўзгалднення не забаронена.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international