Адміністрацыя прадпрыемства “Граніт” працягвае ціск на незалежны прафсаюз

2012 2012-12-17T14:59:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/granit-vuveska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтым разам кіраўніцтва прадпрыемства, што месціцца ў Мікашэвічах, шукае прычыны, каб пакараць казначэя суполкі гэтага прафсаюзу Анатоля Літвінку.

Паводле словаў актывіста, амаль штодня прадстаўнікі адміністрацыі “Граніту” патрабуюць ад яго тлумачальныя, на падставе якіх робяцца заўвагі, што вельмі хутка могуць быць падставай для звальнення.

Раней такі самы ціск адчувала жонка Анатоля Літвінкі – Людміла, якая таксама працавала на “Граніце” і была звольненая за сувязь са створаным на прадпрыемстве незалежным прафсаюзам. Усе спробы Людмілы Літвінкі працаўладкавацца ў іншыя арганізацыі Лунінецкага раёну застаюцца беспаспяховымі, як толькі ў аддзелах кадраў высвятлялі, што сталася прычынай звальнення з “Граніта”.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international