У бялыніцкай раёнцы прагаварыліся пра прымусовую падпіску і заробак паштальёнаў у 300 тысяч

2012 2012-12-17T14:39:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bial-zarobak-gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адным з апошніх нумароў бялыніцкай раённай газеты “Зара над Друццю” (№ 95 ад 12 снежня) быў змешчаны матэрыял “Зара над Друццю”: тактоўны суразмоўца, добры дарадца і надзейны сябра”, падрыхтаваны журналістам Васілём Дзеравяшка. У матэрыяле чытачы газеты распавядаюць пра тое,  менавіта чаму патрэбна выпісваць  “Зара над Друццю” .

Сам таго не жадаючы, паважаны Васіль Дзяравяшка адкрыў некалькі звестак, якія ў нашай краіне разгалошваць не прынята. У прыватнасці, напачатку матэрыяла журналіст настойліва патрабаваў адказу ад начальніка Цяхцінскага аддзялення паштовай сувязі Валянціны Самойленка, чаму не выконваецца план падпіскі на раённую газету “Зара над Друццю”, які вызначаны ў гэтым аграгарадку ў памеры 100 экзэмпляраў.

Ну а пасля журналіст пачаў запытвацца ў чытачоў газеты, чаму яны любяць чытаць “Зару над Дуццю”. Адказваючы на гэта пытанне, паштальён вёскі Вугольшчына Алена Мысава, распавяла пра тое, які заробак яна атрымлівае:

“Мне, натуральна, вельмі хацелася б выпісваць шмат газет і часопісаў. Але зрабіць гэтага не магу з-за матэрыяльных цяжкасцей – не паверыце, але пая месячная зарплата не дасягае і 300 тысяч беларускіх рублёў”.

Застаецца толькі нагадаць, што мінімальная заработная плата ў Рэспубліцы Беларусь у кастрычніку вызначана ў памеры 1 109 120 рублёў.

Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч кажа, што пра заробак у памеры мільён рублёў многія вясковыя паштальёны могуць толькі марыць.

“Я добра ведаю гэту сістэму, бо ў свой час давялось папрацаваць і паштальёнам, - распавядае Барыс Вырвіч. – Падтрымліваю кантакты з былымі калегамі па працы і магу сказаць, што пра заробак у памеры 1 мільён рублёў многія з іх могуць толькі марыць. Яны атрымліваюць за сваю нялёгкую працу літаральна капейкі. Адміністрацыя вузлоў паштовай сувязі даўно прыдумала, як не плаціць нават мінімальнага заробку – яны пастаянна зніжаюць працягласць працоўнага часу для сваіх супрацоўнікаў, за які аплочваюць грошы, пры тым, што аб’ём працы не памяншаецца, а, наадварот, часцяком і павялічваецца. Вось і атрымліваецца, што паштальёны афармляюцца на 0,3-0,5 тарыфнай стаўкі і атрымліваюць некалькі соцен тысяч рублёў, на якія яны павінны яшчэ і выпісаць дзяржаўныя газеты. Людзі пастаянна скардзяцца, але на іх звароты ніхто не рэагуе. Сапраўдныя заробкі ў многіх сельгаспрадпрыемствах Бялыніцкага раёна не нашмат адрозніваюцца ад заробкаў паштальёнаў, іншай жа працы няма, вось і вымушаны гэтыя жанчыны працаваць за капейкі. Як яны выжываюць на гэтыя грошы ў нашай “квітнеючай” Беларусі з шалёнымі коштамі літаральна на ўсё, мне нават цяжка ўявіць”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international