Абласны суд не адмяніў Чарнавусу штраф за дабрачынны абед

2012 2012-12-17T13:01:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-sudd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Брэсцкі абласны суд у дабрачынным абедзе, які ладзіў прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікола Чарнавус на баранавіцкім рынку, таксама убачыў несанкцыянавае пікетаванне.  

 

Абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Міколы Чарнавуса аб адмене штрафу ў памеры трох мільёнаў.  Па словах прадпрымальніка, ён спадзяваўся калі не на адмену, то хаця б на змякчэнне рашэнне. Гэта значыць, на перакваліфікацыю часткі 2 артыкула 23.34 КаАП на частку 1, паводле якой пакаранне абмяжоўваецца папярэджаннем.

Нагадаем, што суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна пакараў Міколу Чарнавуса трыма мільёнамі штрафу за дабрачынны абед на працоўным месцы прадпрымальніка, падчас якога 300 чалавек падпісалася за бясплатны праезд для школьнікаў у грамадскім транспарце на гурткі і факультатывы. 

Прытым ні адзін з судоў не звярнуў увагі на тое, што Мікола Чарнавус з’яўляецца інвалідам 2-й групы.

Мікола Чарнавус для адмены рашэння намераны звяртацца ў Вярхоўны суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international